У спадчыну – роднае слова

IMG_4503У першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Пра вядомых асветнікаў, пісьменнікаў, паэтаў і друкароў Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага, Максіма Танка, Васіля Быкава і іншых яшчэ раз успомнілі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі падчас тэматычнай вечарыны «У спадчыну – добрае роднае слова». Перад вучнямі СШ №1 з прамовай аб сіле друкаванага слова, прывілеі адукацыі і пакланенні Усявышняму выступіў айцец Васілій, а ў дадатак да сказанага падараваў хлопчыкам і дзяўчынкам іконкі святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, а таксама праваслаўны часопіс. Аўтарскія творы на духоўную тэматыку і любові да роднага краю прачытала мясцовая паэтэса Галіна Карповіч. Пажаданні выдатных адзнак і шчаслівага шляху ў краіну ведаў гучалі ад шчырага сэрца і з любасцю. Добрых адзнак і багатых ведаў!
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика