ПЯТНІЦА, 13-ГА…

апынулася ракавым днём для чатырох цыганак. Як толькі адна з іх забралася ў хату па вуліцы Л.Карастаянавай райцэнтра, суседзі адразу ж паведамілі ў дзяжурную частку РАУС. Злачынкі былі затрыманы за спробу зрабіць крадёж. Аднак хутка аператыўнікі высветлілі, што ў гэты ж дзень падлеткі ўчынілі разбой у Буда-Кашалёўскім раёне, дзе напалі на састарэлага мужчыну, завязалі яму вочы, аднак у таго аказалася ўсяго 20 тысяч рублёў.
Зламысніцы перададзены міліцыянерам суседняга раёна.
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика