У ЧАКАННІ ВЯСНЫ

У раёне толькі дзяржаўнае прадпрыемства “Звязда” зараз рэалізуе малако класам “экстра”. У гаспадарцы сваёй чаргой вядзецца і падрыхтоўка да вясенне-палявых работ. За адказам на пытанне, як удаецца дасягаць пастаўленых мэт, звярнуліся непасрэдна да кіраўніцтва гаспадаркі.
Уся прадукцыя, якая ідзе на рэалізацыю класам “экстра”, вырабляецца на МТФ “Залессе”, дзе дойнага статку 209 галоў. Каля дзвюх тон малака штодзень даюць рагулі. Больш за 1300 кілаграмаў яго прадаецца. А якасць – заслуга ўсяго калектыву, які працуе па прынцыпу «адзін за ўсіх і ўсе за аднаго». Калі часам здараюцца пэўныя недапрацоўкі ў сістэме, гэта хвалюе кожнага. А стымулам служаць даплаты за якасць атрыманага малака. Таму аператары машыннага даення і ўсе зацікаўленыя асобы стараюцца трымаць марку. Апаратура спецыяльная была закуплена. І выяўленне, да прыкладу, мастыту на ранніх стадыях стала магчымым. Цяжка пераацаніць заслугі заатэхніка Алены Ціханаўны Малашкінай, якая так арганізавала работы, каб масавыя расцёлы прыпадалі на лета-восень. Гэта дазваляе круглы год мець стабільныя надоі. Кіраўніцтва ж гаспадаркі паклапацілася пра бытавыя ўмовы працы: у студзені адрамантавалі пакой жывёлаводаў, абсталявана душавая, зараз вядуцца работы ў Доме жывёлавода. Шмат планаў на вясну: рамонт малочнага блока на МТФ “Залессе”, бытавых памяшканняў на ферме ў Бяляеўцы і шэраг іншых работ яшчэ трэба выканаць. Каля першай з іх зусім ні да чаго не здатны хлеў плануюць ператварыць у радзільнае аддзяленне. Ля фермы ўласнымі намаганнямі жывёлаводаў зроблена агароджа. Адным словам, на адпачынак часу не застаецца.
Гордасць фермы ў Залессі – і “падрастаючае пакаленне”. Сярод даглядчыкаў добры прыклад падаюць Віктар Маслаў, Іван Садзікаў і Яўген Маслаў, у групе якіх 312 цялят. Прывагі некаторых дасягалі ў студзені 900 грамаў. Захаванасць маладняку тут стопрацэнтная. У гэтым немалая заслуга і ветурача Пятра Міхайлавіча Фомчанкі.
Падрыхтоўка да вясенне-палявых работ у самым разгары. Рамонт першапачаткова неабходнай тэхнікі амаль скончаны. “Зімой накіравалі ўсе асноўныя сілы на правядзенне яго, – расказвае намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства С.В.Трыбунах. – Зараз працуем з палёгкай. Насенны фонд таксама падрыхтаваны. Амаль усё сваё ёсць, трэба толькі насенне пялюшкі закупіць. Застаецца дачакацца выкліку прыроды, каб распачаць масавую падрыхтоўку да пасяўной – пратруціць насенне непасрэдна перад унясеннем яго ў глебу”.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика