Той моцны, хто ведае свае карані

IMG_4294Пра важнасць далучэння дзяцей да культуры свайго народа напісана шмат, бо зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш.
Менавіта такі акцэнт робяць у сваёй працы педагогі батвінаўскага садка, з маленства далучаючы дзяцей да культуры продкаў, вучаць іх з павагай і цікавасцю ставіцца да традыцый розных народаў. Дарэчы, тут створаны ўсе ўмовы, каб вызваць у хлопчыкаў і дзяўчынак цікавасць да сваёй этнічнай прыналежнасці. З мэтай знаёмства з жыццём і побытам продкаў ва ўстанове адукацыі створаны музейны пакой «Беларуская хатка». Многія экспанаты сабраны па навакольных вёсках, маюць шматгадовую гісторыю і знаёмяць дзяцей з побытам селяніна. Куток увесь час папаўняецца. А самае галоўнае, што рабяты і іх бацькі прымаюць актыўны ўдзел у жыцці міні-музея.
Выхаванне новага пакалення немагчыма без выкарыстання папярэдняга вопыту, так лічаць выхавацелі садка. А таму знаёмства з беларускімі гульнямі і цацкамі, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, народнымі традыцыямі і абрадамі, вывучэнне выхаванцамі сімволікі Рэспублікі Беларусь, пазнанне роднай мовы як каштоўнасці народа – асноўныя напрамкі ў рабоце. Бацькі рабят не застаюцца ў баку, удзельнічаюць у ранішніках, пазнавальна-выхаваўчых гульнях, арганізацыі музычных забаў, народных і фізкультурных святах. Але ж асабліва памятнымі ў бягучым годзе сталі заняткі «Лялькі з саломы і ільну», «Ганчарныя вырабы», «Літаратурныя вячоркі», «Вандраванне ў горад майстроў» і іншыя. Варта адзначыць, што ў музеі штотыдзень працуе гурток ткацтва «Умелыя ручкі», дзе выхаванцы 4-6-гадовага ўзросту спасцігаюць не толькі тэхналогію рамяства, а яшчэ знаёмяцца з культурай народа, традыцыямі, звычаямі. Дашкаляты ведаюць, што ўсе арнаменты і ўзоры на вырабах, гэта не проста ўпрыгожванне. У кожным з іх заключаецца асабісты патаемны сэнс. Выхаванцы вучацца чытаць гэтыя сімвалы, што дае магчымасць дзецям не толькі развіваць творчы патэнцыял, а і ўявіць сваю нацыянальнаю самасвядомасць. А яшчэ, самае галоўнае, вучыць з любоўю ставіцца да Радзімы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика