Радзіму пазнаём па ручніку

IMG_0071У студзені гэтага года стартавала ініцыятыва раённага Дома культуры, стаўшая пераможцам першага конкурса мясцовых ініцыятыў у рамках Праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
Вёска Бабічы ўнікальная сваім асаблівым тыпам вышыўкі і ткацтва. Яшчэ і зараз тут жывуць майстры і ўмельцы, чыімі рукамі створана і ствараецца сапраўднае гісторыка-культурнае багацце краю: рушнікі, посцілкі, сурвэткі, дываны і іншыя рэчы хатняга ўжытку. З мэтай зберажэння спадчыны загадчыцай метадычнага аддзела Зояй Казловай была вылучана ініцыятыва «Цэнтр ткацтва: захоўваем культуру разам», якая стала адной з пераможцаў праекта, і для яе рэалізацыі прадугледжваецца фінансаванне ў памеры 13 800 еўра. Як расказала аўтар творчай распрацоўкі, зараз вядуцца будаўнічыя работы па стварэнні Цэнтра ткацтва, куды паступяць сабраныя экспанаты і тэарэтычны матэрыял. А пакуль памяшканні рыхтуюцца да афіцыйнага адкрыцця, ужо ажыццявіўся набор удзельнікаў аматарскага аб’яднання «З глыбінь народных таленту крыніца», жадаючых займацца рукадзеллем, распрацавана палажэнне фестывалю «Традыцыйныя плыні Чачэршчыны» і завершаны іншыя першапачатковыя падрыхтоўчыя моманты будучага свята.
– Мы задумалі вялікую справу, патрэбную і карысную як мясцоваму насельніцтву, так і прадстаўнікам будучых пакаленняў, – упэўнена Зоя Аляксееўна. – Той скарб, які напрацаваны стагоддзямі і данесены да сучаснікаў носьбітамі беларускай нацыянальнай культуры, неабходна зберагчы і, больш таго, развіваць далей. Традыцыйныя каштоўнасці спрыяюць выхаванню ў чалавека, асабліва сярод моладзі, пачуцця індывідуальнай значнасці, высокіх маральных прынцыпаў і годнасці за сваю зямлю. Радзіма ў кожнага адна, як родная маці і тое імя, што надалі бацькі любімаму дзіцяці. А ведаць сямейныя карані, памятаць, скуль ты родам і кім быў твой дзед, значыць, быць вартым пачэснага звання грамадзяніна краіны, адданым сынам Бацькаўшчыны. Гэта ідэя і паслужыла галоўным штуршком да стварэння Цэнтра ткацтва.
У выставачнай экспазіцыі народных вырабаў будуць прадстаўлены работы бабіцкіх майстрых, у прыватнасці рушнікі Пелагеі Гарбачовай з Новазалесся, а таксама дарыцеляў Марыі Брайцавай, Агаф’і Казіначыкавай, Таццяны Селюковай, Таццяны Кірэенка, Ганны Гапеенка, Таццяны Маркоўскай і іншых. Праз гады і падзеі багаты самабытны талент вяскоўцаў застанецца неўміручым. Чырвоную стужку новага культурнага аб’екта перарэжуць у Бабічах падчас святкавання шостага фестывалю Яблычнага Спаса ў жніўні. Сардэчна запрашаем!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика