Цудоўны, дзіўны зоркапад на Чачэршчыне

IMG_7822У краіну шчаслівага маленства зноў паклікаў фестываль дзіцячай творчасці «Как прекрасен этот мир», які адбыўся на гэтым тыдні. А яго эйфарыя пачала біць ужо з прыступкаў раённага Дома культуры.

Дашкаляты Чачэршчыны сабраліся разам на адной вялікай сцэне клубнай установы з песнямі, скокамі, вершамі і, самае галоўнае, з жаданнем вылучыцца сваім спеўным майстэрствам і пазітыўным духам. У каго толькі яны не ўвасабляліся: мядзведзі, матрошкі, бусляняты, дудары і гарманісты, пекныя кошачкі, вясёлыя клоуны і жоўтыя кураняткі. Колькі музычных нумароў, столькі і бліскучых мастацкіх вобразаў. Самыя адметныя з іх атрымалі не толькі шчырыя апладысменты гледача, але і агульную прыхільнасць аўдыторыі. Хаця, трэба адзначыць, зала сустракала ўсіх самадзейных артыстаў цёпла і сардэчна. Кожнае выступленне было як успышка сонейка, бляск маленькіх здольных зорачак. Такія святы выклікаюць замілаванне, дапамагаюць раскрыцца юнаму таленту і проста дазваляюць атрымаць зарад адрыналіну і настрою. І ў гэтым, безумоўна, вялікая заслуга педагагічных работнікаў, якія штодзень выхоўвалі ў садкоўцаў пачуццё радасці, яднання і любові.

У гэты ж дзень адбылося падвядзенне вынікаў раённага конкурсу «Літаратурны герой у кадры маёй сям’і». Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўны падарункі. Фотаработы і прозвішчы аўтараў прадстаўляюцца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика