На Чачэршчыне: Будзем з хлебам

IMG_2197Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анжаліка Краўчанка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гапеенка, лідар маладзёжнай арганізацыі Цімафей Чарнянкоў адправіліся ў КСУП «РовкавічыАгра», каб выказаць словы падзякі тым, хто з самай раніцы да позняга вечара ва ўмовах небывалай спякоты самааддана працаваў на хлебнай ніве і, дзякуючы свайму майстэрству, паспяхова пераадолеў рубеж у тысячу тон.

У камбайнёра Мікалая Трыпуцькі за плячыма шматгадовы стаж работы ў хлеборобскай справе. Яго вопыт, веды, добрасумленнасць дазвалялі з гонарам вытрымаць не адну гарачую пару. Вось і цяперашняя – не выключэнне. Ведае сваю справу ад «А» да «Я» і калега Сяргей  Панасенка. Сваю працу мужчына звыкся выконваць сумленна, каб не было крыўдна за канчатковы вынік. А вось для маладзёжнага экіпажу ў складзе Антона Бублікава і Сяргея Чуракова, трэба адзначыць адзінага ў раёне, які намалаціў тысячу тон, гэтая ўборачная першая ў жыццёвай біяграфіі, але такая цікавая і пазнавальная! Падчас уручэння Падзячных лістоў і падарункаў героі жніва адчувалі сапраўдную радасць. Не таму, што сталі тысячнікамі, а таму, што іх намаганні заўважылі і ацанілі.

Такое стаўленне раённай вертыкалі да сельскага працаўніка гарант таго, што хлопцы застануцца ў галіне. А з такімі работнікамі засекі будуць поўнымі.
Пра камбайнёра ААТ «Батвінава» Юрыя Болдырава раёнка расказвала не аднойчы. Працоўныя поспехі аграрыя на жніве з году ў год станоўчыя, словы падзякі і падарункі яму прымаць не ўпершыню. І пакуль у гаспадарках ёсць такія людзі, можна не турбавацца – будзем з хлебам.

 

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика