«Сузор’е Беларусі» ў Магілёве

Волосовичи5Прыемныя ўражанні атрымалі на днях артысты народнага фальклорнага гурта «Ажына» – калектыў прымаў удзел у V Міжнародным форуме традыцыйнай культуры, які адбыўся ў Магілёве.
У рамках фэста прайшло шмат мерапрыемстваў, накіраваных на адраджэнне, развіццё і папулярызацыю лепшых звычаяў і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва. Да беларусаў прыехалі прадстаўнікі больш за 10 краін бліжняга і далёкага замежжа. Мелі шанец паказаць сваю рэгіянальную спадчынную фальклорную каштоўнасць і валосавіцкія носьбіты вусна-паэтычнай і музыкальнай Бацькаўшчыны. У канцэртнай частцы яны прадэманстравалі мудрасць і багацце чачэрскай этнаграфіі і фальклору, за што атрымалі не толькі шчодрыя апладысменты аўдыторыі, але і добрыя водгукі ад гасцей з Расійскай Федэрацыі і айчынных знаўцаў мясцовай аўтэнтыкі. Сустрэча з прыгожым, каларытным, родным і незнаёмым аказалася карыснай усім, хто завітаў на свята.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика