ПАДЫХОД – ФРАНТАЛЬНЫ
Новы метад выпасу жывёлы прадпрымаецца арганізаваць у сельгаспрадпрыемствах раёна на летні перыяд.
Так званае франтальнае пашавае ўтрыманне дойнага статку ажыццяўляецца літаральна ва ўсіх абласцях Беларусі. У гэтым годзе вырашана ўкараніць новаўвядзенне і на Гомельшчыне. Калі раней для кароў адводзілі пэўную плошчу пашы і абмяжоўвалі клеткі сакавітых траў электрапастухом, то зараз будзе прымяняцца некалькі іншы спосаб. Каб жывёла не таптала залішне расліннасць і не знічтожвала дарэмна каштоўны зялёны корм, прапануецца выдзяляць рагулям пашу па частках: на 200 галоў дойнага статку адводзіцца 3 метры ўшырыню і 300 метраў удаўжыню з разліку 1,5 метра на адну галаву. Такім чынам каровы ўдосталь наядаюцца, раўнамерна і максімальна з’ядаюць траву, не наносячы ніякага ўрону пашавым угоддзям. Тым больш, яны пастаянна харчуюцца свежай чыстай травой, не забружданай экскрэментамі.
Прыклад франтальнага парцыянальнага кармлення быў прадэманстраваны на базе ААТ “МатнявічыАгра” падчас навучальнага семінару заатэхнікаў і ветэрынарных урачоў, які быў арганізаваны там на гэтым тыдні ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання. Як і заўсёды, нешта новае ўспрымаецца з асцярогай, з боку асобных спецыялістаў быў выказаны некаторы недавер такому спосабу выпасу буйной рагатай жывёлы, аднак тое, што назад дарогі няма – відавочна. Толькі так магчыма павысіць надоі малака і выйсці на прыбытак, заўважыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Васіль Шкараедаў. У раёне на кругласутачную пасьбу выведзена 28 гуртоў кароў, франтальным метадам выпасаецца пакуль што палова з іх. Але перад кіраўніком кожнай гаспадаркі пастаўлены задачы, выкананне якіх лічыцца абавязковым. Канешне, гэты працэс больш працаёмкі, але ён і значна эфектыўней.
У ходзе семінара галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Акуліч напомніў прысутным аб важнасці маркіроўкі даільнага посуду, апрацоўцы жывёлы ад гнуса і саблюдзенні неабходных правіл пры даенні – гэта дазволіць наладзіць вытворчасць малака класам экстра. Таксама Мікалай Іосіфавіч завастрыў увагу на саблюдзенні чысціні пашавых угоддзяў. Каб жывёла не пашкодзіла ногі, трэба праводзіць уборку тэрыторыі ад камянёў, металу і іншых небяспечных прадметаў. Падрыхтоўка сіласных ям – не менш важнае пытанне, таксама як і навядзенне санітарнага парадку на фермах. Пастаўлена задача да 16 мая на ўсіх МТФ ажыццявіць пабелку, афарбоўку вытворчых памяшканняў, усталяваць агароджу, навесці належны парадак. Прыйшоў час ад слоў пераходзіць да справы.