ЛЕПШЫЯ СЯРОД ЛЕПШЫХ!
Царыца палёў – кукуруза – дачакалася, урэшце, свайго часу, каб легчы ў глебу. Згодна дадзеным РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, па стану на 11 мая па раёну ў цэлым пасеяна 36% да неабходнага. Сярод лідыруючых на сяўбе наступныя аграрыі: механізатар Сяргей Ляднёў з ААТ “МатнявічыАгра” на трактары МТЗ-2022 пасеяў кукурузы на плошчы 440 гектараў; Міхаіл Карлоўскі, ААТ “Отар”, МТЗ-1221 – 410 га; Мікалай Садоўнікаў, КСУП “Батвінава”, МТЗ-1221 – 350 га; Віктар Міхаленка, КСУП “Палессе”, МТЗ-2022 – 320 га. У авангардзе – ААТ “МатнявічыАгра”, дзе з запланаваных 900 гектараў зерне лягло на плошчы 440.
Працоўнае саперніцтва заўсёды стымуліравала работу калектыва і лічылася адным з галоўных штуршкоў да станоўчых вынікаў вытворчай дзейнасці. У галіне сельскай гаспадаркі такія спаборніцтвы праводзяцца пастаянна і кожны месяц падводзяцца вынікі. Згодна прадастаўленай раённым камітэтам прафсаюза работнікаў АПК інфармацыі, за красавік сярод аператараў машыннага даення лепшымі сталі Марына Макурына з ААТ “Роўкавічы”, якая надаіла ад адной каровы 646 кілаграмаў малака (валавы надой – 79400 кг). Людміла Куцакова, КСУП “Батвінава”, дасягнула планкі 509 кг на карову, вал – 67159. Сярод авангардыстаў КСУП “Звязда” Надзея Кавалёва – 492 кг, вал – 73198. Дасягнула добрых паказчыкаў Таццяна Сцяпанава з ААТ “МатнявічыАгра”, якая атрымала ад каровы 478 кг малака, вал – 98600. Надой ад каровы Алены Мінінай з ААТ “Отар” склаў 469 кг, вал – 24406, а паказчык ад статка Ніны Куцаковай з КСУП “Палессе” – 337,8 кг, вал – 54000 кг. Няблага папрацавалі ў красавіку аператары па догляду жывёлы. У ліку перадавых прозвішчы Фёдара Малашкіна з КСУП “Звязда”, дасягнуўшага сярэднесутачнага прыросту бычкоў у вазе 738 гр. на адну галаву. Даглядчык КСУП “Палессе” Таццяна Юрчанка атрымала па 728 гр. сярэднесутачнай прывагі ад сваіх гадаванцаў, а наперадзе ўсіх жывёлавод на дарошчванні КСУП “Нісімкавічы” Таццяна Клапкова – 1000 гр. За выдатную работу ўсе атрымалі грашовыя прэміі ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.