Юныя чачаране зрабілі рашучы крок у новае жыццё

R3js-vDi5xk

Хвалюючыя хвіліны развітання з дзяцінствам перажылі  бацькі, настаўнікі і выпускнікі школ раёна – на цэнтральнай плошчы горада рабят выпраўлялі ў дарослы свет з наказамі, пажаданнямі добрага шляху і поспеху.

Такія хвіліны заўсёды напаўняюць паветра эйфарыяй, сэрцы трапятаннем, а вочы – слязьмі радасці і лёгкага жалю. Са школ раёна ў гэтым годзе выйшла 113 выпускнікоў. Галантныя кавалеры і пекныя дзяўчаты ў доўгіх сукенках выглядалі, нібы героі казачных сюжэтаў. Разам з людзьмі смяялася ўрачыстай падзеі чэрвеньскае сонейка, саграваючы ўсіх сваім цяплом і пяшчотай. Са стылабата ККЦ «Акцябр» няспынным патокам ліліся прыемныя гукі лірычных мелодый і словы віншаванняў ад старшыні райвыканкама Ігара Аслюка, дырэктароў школ, гасцей мерапрыемства. У гонар віноўнікаў свята гучалі апладысменты і нібы ўрачыстыя залпы то і справа адзін за другім «стралялі» паветраныя шары. Былым школьнікам далі наказ, уручылі атэстаты аб сярэдняй адукацыі і выказалі надзею на тое, што ўсе яны паспяхова здадуць цэнтралізаванае тэсціраванне і пойдуць па гэтаму жыцці сваёй правільна абранай дарогай, дзе будзе мінімум падзенняў і бяды, максімум станоўчых эмоцый, цікавых сустрэч, высокіх здзяйсненняў. Слёзы шчасця, душэўнай трывогі, радасці і значнасці моманту перамяшаліся ў адну эмацыянальную хвалю пачуццяў, якая захліснула кожнага, хто сачыў за яркай эфектнай дзеяй. Няхай жа ўсё сказанае споўніцца, жаданні спраўдзяцца, мары ажыццявяцца! Бывай, школа! Вітаем цябе, нязведанае і таямнічае!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика