Чачэрскі раён – адзін з самых прыгожых і гасцінных мясцін нашай сінявокай Беларусі.

Чачэрскі раён – адзін з самых прыгожых і гасцінных мясцін нашай сінявокай Беларусі. У гэтым годзе Чачэршчына адзначае сваё 85- годдзе.
Раён быў створаны 12 снежня 1926 года, знахозіцца на паўночна-усходняй частцы Гомельскай вобласці. З паўночнага боку мяжуе з Краснапольскім раёнам Магілёўская вобласці, з усходу – з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці Расіі, на поўдні яго межы прылягаюць да Буда-Кашалёўскага і Веткаўскага раёнаў, а на захаде – да Рагачоўскага і Кармянскага. Рэльеф раёна ў большасці раўнінны, а найвышэйшай кропкай з”яўляецца так званая Лысая Гара – 177 метраў вышэй узроўню мора. Сярод карысных выкапняў лічацца торф, будаўнічы пясок, гліна, мел і прэсная вада.
Але галоўнай каштоўнасцю нашага краю з’яўляюцца людзі. Да катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у раёне жыло больш за 30 тысяч чалавек, а ўжо праз дзесяць гадоў, пасля масавага адсялення, засталося каля 19 тысяч. Аднак калі адны выязджалі з забруджанай тэрыторыі, другія будавалі тут сваё жыллё. У 1994 годе замест 932 выбыўшых прыехала на Чачэршчыну 816 чалавек з ліку мігрантаў краін СНД і тых чачаран, якія вырашылі вярнуцца назад на радзіму. Жыццё пачало адраджацца. Тым не менш, працэс “старэння” насельніцтва павялічыўся. Калі ў 1985 годзе людзі старэй за 50 год складалі 21% ад агульнай колькасці пражываючых, то ў 1994 годзе – 42%.
Але, нягледзячы ні на што, раён жыў, ствараліся маладыя сем’і, ішоў рабочы працэс. Аб’ём валавай прадукцыі прамысловай галіны раёна на 1 чэрвеня 1995 года складаў 3544 млн. рублёў. У сферы сельскай гаспадаркі тады дзейнічала 8 калгасаў, 4 саўгасы і Меркулавіцкая эксперыментальная база. У сувязі з забруджанасцю зямель з севазвароту было выведзена 13982 гектары сельгасугоддзяў. У параўнанні з 1990-м годам вытворчасць зерня ў 1994 годзе скарацілася на 19%, бульбы – у 3 разы, малака і мяса – больш чым у 2,5. Калі гаварыць аб працы, нельга не ўспомніць і пра заробак. У 1994 годзе сярэднемесячная заработная плата працуючых у раёне складала: у прамысловасці – 86,3 тыс. рублёў, на прадпрыемствах, абслугоўваючых сельскую гаспадарку – 71 тыс. руб, у саўгасах – 38,6, а калгасах – 54 тыс. рублёў. Работнікі гандлю атрымоўвалі ў сярэднім 64, а транспарту – 68,5 тыс. рублёў.
…”Чачэрскі край, абсяг пад сонцам. Радзіма продкаў і мая…” – піша ў адным са сваіх вершаў наш чачэрскі паэт Міхась Болсун. Мінае час, праходзяць гады, жыццё набірае абароты. І сёння Чачэрскі раён імкнецца адпавядаць статусу ціхага прыгожага краю з добрымі людзьмі, таленавітай моладдзю і шчодрымі палеткамі .

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика