РАДАСЦЬ ПЕРАМОГІ

На базе Залескай установы адукацыі адбылася летняя раённая галіновая спартакіяда сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу Чачэршчыны, прымеркаваная да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту. Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчын і жанчын, і праходзілі па чатырох відах: настольны тэніс, дартц, шматбор’е «Здароўе» і валейбол. Працаўнікі сельскай гаспадаркі даказалі, што ўмеюць не толькі добра займацца прафесійнай дзейнасцю, але і выдатна спраўляюцца з мячом і тэніснай ракеткай.
У выніку напружаных змаганняў за лідэрства прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: на трэцяе выйшла каманда ААТ «Отар», на другую прыступку п’едэстала ўзняліся спартсмены КСУП «Звязда», а першымі ў спартакіядзе сталі ўдзельнікі з КСУП «Палессе». Пераможцы атрымалі дыпломы, медалі і каштоўныя падарункі, а за 1 месца яшчэ і кубак. На жаль, праігнаравалі дадзенае мерапрыемства кіраўнікі гаспадарак «Вазнясенск» і «Батвінава», якія не накіравалі да ўдзелу свае каманды. Тым не менш, свята спорту прайшло цікава і з настроем.
Арганізатарамі раённай спартакіяды выступілі ДУ ФСК «Ураджай», упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК. Дапамагалі ў гульнях спецыялісты аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика