З каралём пельменя
У перыяд летніх канікул дарослыя імкнуцца стварыць для рабят цікавы адпачынак і масімум настрою. А для работнікаў устаноў культуры раёна гэта адзін з насычаных перыядаў года.
У рамках акцыі «Лета, кніга і гульня – нашы лепшыя сябры» бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі, удзельнікі тэатра «Кнігаўка» арганізавалі вольны час для сельскай дзетвары населеных пунктаў Бяляеўка і Сідаравічы, прапанаваўшы паказ тэатралізаванага спектакля па матывах казкі Васіля Ткачова «Кот Еня – кароль пельменя». Дзяўчынка Мальвіна правяла шэраг гульняў і пацех, а на завяршэнне адбылася дэманстрацыя мультыплікацыйных фільмаў на тэму бяспечнага вобразу жыцця. Такім чынам не толькі гараджане, але і вясковая малышня на засталася абдзеленая ўвагай.
Сяргей ПРАНКЕВІЧ.