ВЫЗНАЧЫЦЬ САМЫХ спрытных
На днях адбылося адкрыццё летняй галіновай спартакіяды сярод работнікаў камунальна-жыллёвага прадпрыемства “Чачэрскае”. Традыцыйныя спартыўныя гульні, як сказаў галоўны інжынер прадпрыемства А.Ігнаценка, не толькі загартоўваюць арганізм, але яшчэ мацней аб’ядноўваюць калектыў, абуджаюць пачуццё сяброўскага пляча. Першы дзень спартакіяды прадугледжваў спаборніцтвы па футболу і валейболу. У наступным плануецца правесці камандныя гульні па міні-футболу, летняму шматбор’ю “Здароўе”, гіраваму спорту, штурханню ядра і інш. Канчатковыя вынікі будуць падведзены 10 чэрвеня. Па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце В.Касцюка, летняя спартакіяда дазволіць выявіць самыя моцныя і спрытныя каманды, каб у ліпені прадставіць іх для ўдзелу ў абласным турыстычным злёце.