Чачаране па зялёнай карце – да братоў-славян

мастераУ рамках святкавання дружбы народаў чачэрская дэлегацыя з ліку майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці наведала горад Клінцы.

Нашых умельцаў запрасіла да ўдзелу на «Славянскае адзінства» бранскае кіраўніцтва аддзела культуры, і вось, набыўшы зялёную карту і прыхапіўшы вырабы ДПТ, рушылі ў шлях даўжынёй 130 кіламетраў Аляксандр Плістаў, Ніна Карпава, Жана Суворава і Пелагея Вавілава. Мерапрыемства праходзіла як заўсёды – масава, відовішчна, весела і пазнавальна. Каля выставы-продажу чачаран з гальванапластыкай, вышыўкай, вязаннем і іншымі вырабамі адразу сабралася шмат народу. Разышліся на «ура» георгіеўскія ленты, канзашы, летнія ажурныя капялюшы і прадметы з лазы. Карысталіся попытам таксама вязаныя кручком рэчы і гальванапластыка.
Масцеравітыя мастакі атрымалі запрашэнне да ўдзелу ў міжнароднай свенскай ярмарцы ў Бранск, якая адбудзецца ў канцы жніўня. Ужо зараз майстры рыхтуюць новыя вырабы, каб здзівіць і парадаваць братоў-славян.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика