У Чачэрску пройдзе тыдзень беларускага пісьменства
Тыдзень беларускага пісьменства ў раённай цэнтральнай бібліятэцы пачнецца 1 верасня а 12-й гадзіне з прагляду выставы «Жыве ў вяках беларускай слова». Затым старт возьме свята «Веру ў моц тваю, бацькоў святое слова» з удзелам свяшчэнніка Храма Праабражэння Господня.
У наступны раз установа запрашае наведвальнікаў 5 верасня ў 14.30. Увазе ўдзельнікаў будзе прадстаўлены мульцімедзійны праект «Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны». У такі ж час 6 верасня пройдзе гістарычны відэапрагляд «Чалавек прыдумаў кнігу».
Завяршыцца тыдзень на наступны дзень – 7 верасня. Ён будзе прысвечаны пісьменнікам-юбілярам Якубу Коласу і Янку Купалу і носіць сімвалічную назву «Два волаты, два песняры беларускайм зямлі». Нікога не пакінуць абыякавымі выстава-вернісаж «Нам засталася спадчына», літаратурна-музычная імпрэза «Песняры беларускай зямлі», віктарына «Ці ведаеце вы творы Я.Купалы і Я.Коласа». Пачатак мерапрыемстваў зноў жа ў 14.30.
Ірына ЧУЯНКОВА.