«Жывіца» ажывіла наваколле
У вялікае хрысціянскае свята Успення Багародзіцы, або першую Прачыстую, калектыў мастацкай самадзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва «Жывіца» парадаваў добрай песняй жыхароў Чырвонага Бора і прылягаючых населеных пунктаў.
Духоўна-мастацкую радасць для вяскоўцаў арганізавала загадчыца цэнтрам рамёстваў, этнаграфіі і фальклору Таццяна Кандрацьева з калегамі і дзякуючы кіраўніцтву ТЦСАН, прадставіўшы не толькі выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці мясцовых майстрыц на вышыўцы, вязанню і лазапляценню, але і прапанаваўшы насельніцтву падзівіцца на талент пенсінераў, якія яшчэ не жадаюць «сыходзіць са сцэны» і аддаюць перавагу жыццю неўгамоннаму, актыўнаму і карыснаму, чым звычайнаму руціннаму побыту за праглядам замежных серыялаў. Людзі з задавальненнем прынялі музычны падарунак ад артыстаў, моцна пляскалі ў далоні і запрашалі прыехаць з канцэртам яшчэ. Шкада, што свята сапсаваў раптоўны праліўны дождж. Але і тых атрыманых некалькі хвілін радасці хапіла для настрою і душэўнага замілавання.
В.БАГДАНОВІЧ.