НОВЫ ПРЫТУЛАК

Будаўніцтва сельскагаспадарчых аб’ектаў, пра якія неаднаразова пісалася ў “ЧВ”, працягваецца. Ужо ў чэрвені бягучага года плануецца скончыць першы этап будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў ПСУП “Отар”, разлічанай на 720 галоў. Пакуль жа блізяцца да завяршэння два хлявы для дойнага статку на 400 галоў і малочна – даільны блок. Спецыялісты сцвярджаюць, што будаўніцтва ідзе сваёй чаргой.
Да 2011 года запланавана здаць у эксплуатацыю пяць хлявоў у в. Падлужжа (КСУП “Вазнясенск”). Першы – працэнтаў на 85 завершаны, адзначыў галоўны інжынер КУП “УКБ Чачэрскага раёна” А.В. Бяляеў. На 2009 год фінансаванне аб’екта склала 1 млрд 395 млн рублёў. З іх частка пойдзе на завяршэнне першага хлява і пачатак другога. Таксама больш мільярда беларускіх рублёў выдзелена на гэты год для выканання часткі работ на аб’екце “Пераспецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Роўкавічы” Чачэрскага раёна”. (Развіццё свінагадоўлі)”. Згаданыя грошы мяркуецца зрасходаваць на замену дахаў на некалькіх хлявах і пераходных галярэях, уцяпленне сцен.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика