У Чачэрскай бібліятэцы прайшла сустрэча «Афганістан баліць у маёй душы»

На традыцыйную сустрэчу з воінамі-інтэрнацыяналістамі «Афганістан баліць у маёй душы» напярэдадні 15 лютага ў цэнтральную раённую бібліятэку запрасілі вучняў гімназіі. 
IMG_4379

Пра гады вайсковай службы ў гарачых кропках рабятам расказалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Піпко, яго саслужыўцы Мікалай Жылінскі і Аляксандр Плістаў. На ўласным прыкладзе мужнасці і адвагі яны ў свой час паказалі, што званне абаронцы Радзімы – гонар і пачэсны грамадзянскі абавязак, і заклікалі юнакоў не цурацца вайсковай службы, годна прайсці жыццёвую школу трываласці і мужчынскага станаўлення. У тэму ўрачыстага вечара гучалі песні і вершы, у мінуце маўчання ўспомнілі імёны загінуўшых на афганскай вайне землякоў Аляксандра Канашкова, Сяргея Гарбачова і Уладзіміра Глыбоўскага. А на развітанне зрабілі агульны фотаздымак.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика