Радасць перамогі юных чачаран

Прыемнай навіной падзяліліся з журналістамі раёнкі педагогі дзіцячай школы мастацтваў – у канцы лютага выхаванцы ўстановы адукацыі прымалі ўдзел у VI рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай творчасці «Музычны калейдаскоп». 

IMG_5690

Іспыт адораных пачынаючых музыкантаў праходзіў у аграгарадку Урыцкае і сабраў шмат удзельнікаў з усяе Гомельшчыны. Гонар нашага раёна абаранялі Даніла Рослікаў і Дзмітрый Лашкін (на фотаздымку). Хлопчыкі паказалі вышэйшы клас ігры на шасціструнцы і атрымалі дыпломы 1 і 2 ступеней адпаведна. Разам са сваімі выхаванцамі шчыра радавалася перамозе юных дараванняў педагог Дар’я Майданава. Аднойчы яна прыехала сюды па размеркаванню, і вось ужо каторы год выкладае ўрокі па класу гітары.
– Для нас гэта жаданая і хвалюючая перамога, бо дае шанец на далейшыя поспехі і станоўчыя перспектывы, – гаворыць спецыяліст. – Дзеці вельмі стараліся і іх намаганні прынеслі добрыя вынікі. Няхай сабе не ўсе стануць прафесіяналамі сваёй справы, аднак даўно даказана, што мастацтва – лепшы сродак выхавання, духоўнага ўзбагачэння і шліфоўкі характару. Спадзяюся, што надзеі бацькоў здзейсняцца, а старанні рабят не прападуць марна, і калі не вялікага генія, то добрага і чулага чалавека мы выпусцім са школ нашай установы адукацыі.
Хлопчыкі вельмі задаволены перамогай, бо рыхтаваліся да конкурсу з поўнай адказнасцю, каб поўна і шырока паказаць свае здольнасці, раскрыць багаты творчы патэнцыял, спазнаць усе таямніцы інструментальнага вакалу і апраўдаць ускладзеныя на іх надзеі бацькоў і педагогаў.
Жадаем далейшых поспехаў!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика