Сцежкамі малой радзімы
На Чачэршчыне 18 сакавіка пройдзе гулкімі крокамі Міжнародная сацыяльна-творчая акцыя «У будучыню – з надзеяй», якая раней насіла такую ўсім знаёмую назву «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця».
У трыццаць другі раз чачэрскага гледача парадуюць сваімі выступленнямі знакамітыя зоркі беларускай эстрады і маладыя пачынаючыя спевакі і музыканты. У канцэртнай праграме выступяць як прафесійныя калектывы – на гэты раз імі будуць артысты народнага ансамбля «Свята», так і адораныя падлеткі раёна, якія пакажуць са сцэны свой талент і выканаўчае майстэрства. Трэба адзначыць, што лепшыя юныя салісты 2018 года прымуць удзел у фінальным фэсце, што пройдзе 21-23 мая ў сталіцы нашай краіны Мінску. Мерапрыемства пачнецца ў 18.00 у раённым Доме культуры!