ТУТ НЯСУЦЬ АДКАЗНАСЦЬ ЗА КАМФОРТ

Сваё прафесійнае свята працаўнікі КЖУП “Чачэрскае” сустракаюць з добрым настроем. Вынікі працы, што замацоўваюць фінансавую стабільнасць, і перспектывы развіцця арганізацыі даюць падставу для ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Забеспячэнне цяплом вытворчага і жылога сектараў, якасная арганізацыя водазабеспячэння, прадухіленне аварыйных сітуацый – вось далёка не ўвесь спіс абавязкаў камунальнікаў. Прыкладам у працы для ўсяго калектыву з’яўляюцца перадавікі вытворчасці: начальнікі ўчасткаў В.В. Дранкін і М.П. Малішэўскі, бухгалтары Г.І. Гатоўчыкаў і А.Ф. Каваленка, машыніст помпавых установак Т.І. Секунава, аператары дыспетчарскай службы Т.Ц. Патапенка і К.А. Бартноўская, рабочыя па добраўпарадкаванню населеных пунктаў Г.В. Барсукова, Н.І. Аўдзеева і С.І. Юрчанка, аператары кацельных М.М. Нікішоў і П.М. Серагоў, машыніст-качагар І.А. Гулевіч, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання А.М. Козак, дворнік Н.Я. Беланожка і многія іншыя. У гонар гэтых старанных, добрасумленных і шчырых людзей гучалі словы падзякі за паспяховую дзейнасць у час правядзення ўрачыстага сходу, прысвечанага Дню працаўнікоў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што прайшоў у кінаканцэртным цэнтры “Акцябр”. А тое, якімі магчымасцямі валодае калектыў, яскрава адлюстроўвалі выставы спецтэхнікі і абсталявання. Жаданне камунальнікаў захаваць цікавыя моманты з гісторыі свайго прадпрыемства стала падставай для стварэння відэафільма, які распавядае аб дзейнасці КЖУП “Чачэрскае”, арганізацыі ідэалагічнай работы, развіцці фізкультуры і спорту, аб лепшых людзях, ветэранах працы. Дарэчы, тыя, хто шмат гадоў свайго жыцця аддаў камунальнай сферы, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, не засталіся без увагі. Калектыў КЖУП “Чачэрскае” ганарыцца былымі працаўнікамі: Н.Ф. Ганжынай, К.Я. Мінянковай, М.Я. Яноўскай, М.Ф. Рыкуновым, М.А. Колбіным, К.І. Бусаўцовай, М.Д. Шляпнікавай, Ю.М. Бусаўцовай, В.М. Фомчанкам, М.А. Старасотнікавым, В.Д. Новікавай, В.І. Фомчанка. Іх вопыт стаў сапраўдным прыкладам для пераймання наступным пакаленням.
Сёння прадпрыемства не толькі надзейна трымаецца “на плыву”. Уводзяцца ў практыку новыя тэхналогіі. Актыўна пашыраецца спектр дзейнасці. Ліцэнзуецца такі від работ, як ўкладка цеплатрас і водаправодаў, працуе лабараторыя вытворчага кантролю пітных, павярхоўных і сцёкавых вод. Плануецца аформіць ліцэнзію на выкананне дрэваапрацоўчых работ, што дазволіць не карыстацца паслугамі падрадчыкаў. Неабходна арганізаваць дзейнасць станцыі па паверцы прыбораў ўліку цеплавой энергіі, расходу гарачай і халоднай вады. У выніку з’явіцца магчымасць стварыць каля 80 новых рабочых месцаў. Кіраўніцтва таксама выказвае неабходнасць у пашырэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Трэба закупіць экскаватары і смеццявозы, рэцыклер для больш якаснага правядзення ямачнага рамонту дарог у любую пару года, абсталяванне для станцыі сартыроўкі другаснай сыравіны. І гэтыя планы абавязкова стануць рэальнасцю, ад чаго значна павысіцца эфектыўнасць працы. У правілах гэтага працалюбівага калектыву выконваць усе пастаўленыя задачы.
Падрыхтавалі Ірына ЧУЯНКОВА і Ірына МАРЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика