ДБАЙНАСЦЬ І НЕАХАЙНАСЦЬ

Жыхары вёскі Прычалесня самі звярнуліся з ініцыятывай да кіраўніцтва Меркулавіцкага сельскага Савета аб добраўпарадкаванні вясковых могілак. У гэтым населеным пункце пражываюць у большасці пенсіянеры. Але, нягледзячы на сталы ўзрост і слабае здароўе, людзі гатовы зрабіць шмат карыснага для саміх сябе і навакольных. Чым ні прыклад для астатніх?
— Вось бы так было ў кожным населеным пункце, — заўважае старшыня Савета Г.М. Макеева. — Мы плануем правесці шэраг іншых вясковых сходаў. Спадзяюся на разуменне і падтрымку з боку насельніцтва.
Дарэчы, у мінулым годзе сельвыканкам спрабаваў ісці насустрач сялянам, выкарыстоўваючы ў якасці пакарання за ігнараванне санітарных правіл толькі папярэджванні. Хацелася, каб сумленне людское само падказала, што трэба навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях. Але для некаторых усё гэта аказалася пустым гукам. У выніку цэлыя вуліцы зарасталі ўлетку густым травастоем. Галіна Міхайлаўна ўспамінае і такі выпадак. Летась працаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, спецыялісты сельгаспрадпрыемства і сельсавета навялі парадак на двух вясковых могілках. А пасля правядзення праваслаўнага свята Радаўніца жыхары, што прыйшлі ўшанаваць памяць родных, пакінулі пасля сябе сапраўдны хаос. Называць населеныя пункты старшыня сельсавета не пажадала. Маўляў, самі сябе пазнаюць. Ім, напэўна, стане сорамна за такі ўчынак.
— Я ўпэўнена, што добраўпарадкаваннем павінны займацца самі жыхары, — дадае Г. М. Макеева. — Тады яны будуць больш беражліва адносіцца да зробленага ўласнымі рукамі. А так даводзіцца чуць: «Вы адказныя, за гэта грошы атрымліваеце, вось і прыбірайце за намі”. І ніхто з вяскоўцаў не жадае зразумець, што для спецыялістаў сачыць за парадкам – грамадская нагрузка, якая, між іншым, не аплочваецца. Заўважце: сачыць, а не прыбіраць за неахайнымі гаспадарамі. І сёлета меры да парушальнікаў не будуць абмяжоўвацца аднымі папярэджваннямі.
Ірына ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика