Пуцёўка ў мастацкі сусвет для юных чачаран

У школах раёна прайшлі апошнія лінейкі, рабяты развіталіся з мінулым навучальным годам і адправіліся на летні адпачынак. Ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі таксама пасведчанні аб дадатковай адукацыі 10 выпускнікоў дзіцячай школы мастацтваў.
ДШИ-2018Установу наведвалі 219 маленькіх жыхароў краю і падлеткаў, з якіх 114 навучаліся ў пяці аграгарадках у 11-ці класах па асобных напрамках на аддзяленнях фартэпіянна-харавое, народнае, тэатральна-харэаграфічнае і мастацкае. Спасцігшы азы творчых ведаў, яны маюць шанец надалей развіваць свае дараванні і абраць для сябе той шлях, які не будзе ім цяжарам, а стане ў радасць.
Поруч з тым былі адзначаны граматамі хлопчыкі і дзяўчынкі, што праявілі асаблівыя творчыя здольнасці, або прымалі актыўны ўдзел у жыцці школы. Сярод такіх Дар’я Шабулдаева, Дзмітрый Лашкін, Расціслаў Сілівончык, Даніла Рослікаў і інш. Пад апладысменты аўдыторыі за належнае выхаванне дзяцей прымалі падзячныя лісты бацькі самых здольных і таленавітых. Эпілогам свята стаў сумесны канцэрт выхаванцаў і выкладчыкаў. У фае працавала выстава малюнкаў і галерэя дасягненняў школы за мінулы навучальны год.
В.БАГДАНОВІЧ.

IMG_0814 IMG_0832 IMG_0848 IMG_0850 IMG_0853 IMG_0856 IMG_0860 IMG_0862 IMG_0863 IMG_0868 IMG_0872 IMG_0878 IMG_0880 IMG_0912 IMG_0915 Перинская Лиля.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика