Цяляткі заўсёды ў цане
Жыхары Меркулавіцкага сельскага Савета маюць магчымасць здаць у мясцовую гаспадарку бычкоў і цялушак. Трэба сказаць, што КСУП «Батвінава» адна з гаспадарак у раёне, дзе закуп маладняку ад насельніцтва вядзецца найбольш актыўна, што пацвердзілі вынікі мінулага года. А ў гэтым месяцы ад насельніцтва ўжо закуплена 5 цялят. Згодна ўмовам дагавору, здатчыкам маладняку гарантуецца аплата не ніжэй чым на мясакамбінаце. Да таго ж, за кожны кілаграм жывой вагі будзе выдадзена зерне або бульба, а таксама сена. Жадаючым гаспадарка можа правесці разлік поўнасцю зернем.