Наводзім чысціню
На тэрыторыі Роўкавіцкага сельскага Савета праводзіцца ліквідацыя кустарнікаў у населеных пунктах і на могілках работнікамі замацаваных арганізацый горада. Так, сіламі супрацоўнікаў дзіцячага садка №4 нядаўна высечаны кусты і невялікія дрэвы пры ўездзе ў вёску Караблішча. Працоўны калектыў дзіцячага садка №2 правёў ачыстку ад зарасніку пэўнага ўчастка ўздоўж аўтадарогі, што вядзе ў в. Дружбічы, і ў самой вёсцы. Намаганнямі педагогаў ліквідавана адна несанкцыянаваная звалка, добраўпарадкаваны мясцовыя могілкі, знесена трухлявая пабудова. Свой уклад у навядзенне парадку ўносяць і работнікі цэха газавай гаспадаркі, якія забяспечваюць чысціню ў пасёлку Васільеўскі. Вялікую падзяку выказвае мясцовая ўлада ўсім, хто дапамог у рэалізацыі дадзеных пытанняў. Словы ўдзячнасці адрасуюцца і камунальнікам, якія адрамантавалі ўказальнік на ўездзе ў аграгарадок Роўкавічы.