ТЭХНІКА Ў ПОЛІ – ХЛЕБА ЎВОЛЮ

Зерневыя азімыя ў раёне пусцілі карані на плошчы ў 7000 гектараў, яравымі ж культурамі сёлета неабходна засеяць 13438 гектараў. А потым ураджай сабраць і да зімы ў чарговы раз падрыхтавацца. Тут без тэхнікі, якая павінна знаходзіцца ў рабочым стане, ніяк не абысціся, а калі яна яшчэ і новая будзе… У бягучым годзе, як ніколі, дэфіцыту на яе не адчуваецца. На ўмовах доўгатэрміновай арэнды – лізінгу тымі ці іншымі адзінкамі тэхнікі пачынаюць папаўняць машынна-трактарныя паркі ўсе гаспадаркі раёна. У іх распараджэнне паступяць і сельгасмашыны для правядзення вясенне-палявых работ, нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю. 17 трактароў маркі Беларус 3022 і 2022, 10 аўтамабіляў МАЗ, 10 зернеўборачных камбайнаў КЗС-10К і КЗС-1218К вытворчасці завода “Гомсельмаш” хутка “ўвальюцца” ў рады ўжо выпрабаванай на справе тэхнікі розных сельгаспрадпрыемстваў Чачэршчыны. 10 абаротных плугоў, 10 камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў заводаў “Брэстсельмаш”, “Лідсельмаш”, агрэгатаў дыскавых універсальных АДУ-6 – шэсць адзінак, сем пагрузчыкаў “Амкадор”, пяць сеялак для сяўбы кукурузы, 13 машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў, сем прычэпаў для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў, шэсць касілак, шэсць прэспадборшчыкаў, чацвёра граблей, два кормаўборачныя камбайны КГ-6 “Палессе”, два апырсквальнікі, дзве бульбасаджалкі. Размеркаванне тэхнікі і агрэгатаў да яе праводзілася з улікам запатрабаванняў гаспадарак. Найбольш укамплектаваным аказаўся машынна-трактарны парк ПСУП “Отар”. Забяспечыць атрыманне сельскагаспадарчай тэхнікі неабходна своечасова. Вызначана, што да першага красавіка сваіх гаспадароў павінна знайсці тэхніка, якая будзе задзейнічана падчас вясенняй сяўбы, а да 15 мая – тая, якая выкарыстоўваецца для нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю зерневых.
Менавіта на новыя машыны, трактары і агрэгаты трэба разлічваць у першую чаргу, каб не толькі гарантыю пацвердзіць, але і даць ім магчымасць паказаць сябе ў справе, адзначаюць спецыялісты. Але пры гэтым не забываць, што тэхніку, як і сукенку, трэба берагчы знову.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика