Бабічане і госці Чачэршчыны адсвяткавалі Яблычны Спас
Пасвяціць дары сада і агарода сабраліся ў Бабічах на брэндавым свяце мясцовыя жыхары і госці краю.
Традыцыйна там адбылося масавае гулянне з нагоды Яблычнага Спасу. У рамках дзеі праводзілася святкаванне «народзін» вёскі – населенаму пункту ў гэтым годзе споўнілася 535! Дзеці і дарослыя бавіліся да абеду, нягледзячы на хмарнае надвор’е і мелкі дожджык. Свае падарункі бабічанам прывезла дырэктар ААТ «Звязда» Галіна Трыбунах.