Усё вышэй сцены будучага храма Свяціцеля Васіля Вялікага ў Залессі

Вось ужо падыйшло да завяршэння ўзвядзенне асноўнай кладкі па перыметры, зараз намячаецца будаўніцтва сярэдняй часткі, а там і да даха дойдзе чарга. Вядома ж, гэтыя важныя работы патрабуюць нямала грошай.

IMG_6671
Самымі актыўнымі капіталаўкладальнікамі служаць нашы магнаты ў галіне сельскай гаспадаркі Таццяна Струк і Галіна Трыбунах. Ініцыятар і арганізатар новабудоўлі Наталля Краўчанка адзначае добрыя намеры і асабісты ўдзел у дабрачыннай акцыі мясцовага жыхара Аляксандра Маісеенкі, дзячыць за падтрымку і паразуменне індывідуальнага прадпрымальніка Віктара Рашэтнікава. Клопату яшчэ шмат, – гаворыць жанчына. – Галоўнае, канешне ж, гэта наяўнасць фінансавання. З Божжай дапамогай, мы справімся. Калі бывае цяжка, молімся яму, просім парады, і ў нас усё атрымоўваецца. Калі так будзе складвацца надалей, то да зімы, спадзяюся, накрыем дах і схаваем пабудову ад снегу і мокрых ападкаў. Наталля Іванаўна па прычыне сваёй сціпласці прамаўчала, аднак хацелася б звярнуцца да насельніцтва краю: калі ў каго ёсць магчымасць дапамагчы фінансава, не адкладвайце. Жадаючыя вернікі могуць далучыцца да карыснай справы і папоўніць капітал, неабходны для завяршэння будаўніцтва царквы. Да вашай увагі кантакты старшыні прыхадскога Савета Андрэя Струкава і казначэя Марыны Кавалёвай – званіце па тэлефонах: 9-26-30 і 9-26-06.

 

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика