ВУЧЫЦЦА НІКОЛІ НЕ ПОЗНА

Падыходзяць да завяршэння курсы перападрыхтоўкі спецыялістаў і павышэння кваліфікацыі трактарыстаў-машыністаў, што на працягу трэцяга сезона арганізоўваюцца на базе ААТ “Чачэрскагратэхсэрвіс”. У бягучым годзе пачаліся яны 20 студзеня, на 8 красавіка запланавана здача апошніх дзяржаўных экзаменаў. Каля фінальнай рысы апынуліся 29 курсантаў. Першапачаткова іх было крыху больш, аднак у некага праблемы ўзніклі з наведваннем, а некаторыя своечасова не падрыхтавалі дакументы. Неабходнасць у павышэнні кваліфікацыі сваіх спецыялістаў у гэтым годзе адчулі ў ААТ “Чачэрскагратэхсэрвіс”, дзяржаўным прадпрыемстве “Вазнясенск”, КСУПах “Роўкавічы” і “Нісімкавічы”, ПСУП “Отар”, ПМС. Вядзецца навучанне па такіх прадметах, як тэхнічнае абслугоўванне і рамонт трактароў, сельскагаспадарчых машын, экскаватараў і спецыялізаваных пагрузчыкаў; будова энерганасычаных трактароў і экскаватараў на пнеўматычным ходзе; правілы і бяспека дарожнага руху; ахова працы і сельскагаспадарчая экалогія. З механізатарамі займаюцца пяцёра выкладчыкаў. Гэта спецыялісты, за плячыма якіх вялікі стаж работы ў дадзенай сферы, якія маюць сярэднеспецыяльную ці вышэйшую адукацыю. Навучанне арганізавана УА “Гомельскі дзяржаўны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта” па заяўцы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама , праводзіцца за сродкі, выдзеленыя камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика