Чачаране здзівілі літаратурным талентам

Скарбонка творчых поспехаў чачаран папаўняецца новымі перамогамі, дасягненнямі і заваяваннямі.

Гэта даказалі на справе педагогі Меркулавіцкай школы Ірына Кандрашова, Палескай – Надзея Болсун і Матнявіцкай – Вольга Дуброўская (на здымку), якія паказалі зайздросны талент у абласным літаратурным конкурсе «Праваслаўе – мая надзея!», заснавальнікам якога выступіла Гомельская епархія і абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сярод прапанаваных твораў верш Ірыны «Божы храм» прынёс мясцовай паэтэсе прызавое трэцяе месца, дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі «Публіцыстыка» ганаравана Надзея Фёдараўна, а за серыю медытатыўных казак пра вецярок для дзяцей Вольга Іванаўна адзначана  Дыпломам ІІ ступені. Урачыстасць праходзіла на адкрыцці Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі – 2018» у абласной бібліятэцы ім.Леніна. Віншуем землякоў і ганарымся!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика