новы старт здаровага свята

Пасля невялікага перапынку зноў пачало крочыць раённае штогадовае спартыўнае спаборніцтва “Вясёлыя старты”. Першымі эстафету здароўя і прыгажосці прымалі жыхары Нісімкавіцкага сельскага Савета. Выпрабаваць свае спартыўныя магчымасці сабраліся каманды Нісімкавіцкай, Сідаравіцкай устаноў адукацыі і Нісімкавіцкага сельсавета з удзелам бабіцкіх настаўнікаў. Пасля прывітальных слоў старшыні раённага Савета дэпутатаў С.Малюкова і старшыні Нісімкавіцкага сельвыканкама Ж.Малінавай гульня стартавала. Як і заўсёды, у спартыўнай зале ігракоў падбадзёрвалі крыкамі і апладысментамі балельшчыкі, а гумарныя “Бабкі”, якія выступілі ў ролі памагатых вядучых мерапрыемства, падтрымлівалі атмасферу свята вясёлымі песнямі і жартамі. Конкурс за конкурсам, этап за этапам і – вось яна, перамога! Лідэрства ў гэтай гульні займела каманда Нісімкавіцкага сельсавета, а затым паўстала пытанне: хто ж на другім і трэцім месцы, бо колькасць балаў была аднолькавай. Але пасля дадатковага задання на другую прыступку п’едэстала паднялася каманда Сідаравіцкай школы, а трэцімі сталі нісімкавіцкія педагогі.
Першы намеснік старшыні Чачэрскага райвыканкама А.Чарненка павіншаваў пераможцаў, а сімвал спартакіяды 2012 года перайшоў да старшыні Роўкавіцкага сельвыканкама Н.Паразенка – менавіта ў аграгарадку Роўкавічы ў наступны раз сустрэнуцца аматары здаровага ладу жыцця, каб атрымаць новыя спартыўныя ўзнагароды і зарад энергіі.
Пэўную порцыю адрыналіну і добрага настрою ў той вечар атрымалі і госці з Кармяншчыны: старшыні Літвінавіцкага і Кароцькаўскага сельвыканкамаў вярталіся дадому з добрымі ўражаннямі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика