ВЯСНА ІДЗЕ ПАВОЛЬНА

У сельскагаспадарчым філіяле “Прыазёрны” пачалі засяваць палі яравымі культурамі амаль тыдзень назад. Чатырохмятровым пасяўным агрэгатам кіруе КЗР-10: у гаспадарцы, падначаленай ААТ “Чачэрскагратэхсэрвіс”, дэфіцыт на энерганасычаныя трактары. Першапачаткова пачалі сеяць ячмень, хоць гэта культура звычайна ў чарзе пасля аўса і зернебабовых, але ў СГФ найперш было падрыхтавана поле, адведзенае пад вышэйзгаданую яравую культуру. У дзве змены працуюць Мікалай Бунус і Васіль Мельнікаў. Начальнік філіяла М.І Смаршкоў пераконвае, што павінны ўкласціся ў адведзены дзесяцідзённы тэрмін, аднак за суткі засяваюць 25-26 гектараў, а па плану пад яравыя адведзена каля 600 гектараў. Усе спадзяванні на новы магутны трактар, прыбыцця якога чакаюць з нецярпеннем не толькі людзі, але і яшчэ адзін пасяўны агрэгат. Сярод найбольш актыўных у гэты сезон працаўнікоў кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства таксама вызначае Васіля Хурбатава, задзейнічанага на баранаванні азімых, Алега Дамасканава, які займаецца падкормкай азімых, шматгадовых траў, пашаў і сенакосаў. Харчаванне для механізатараў пакуль арганізавана двухразовае, ежу рыхтуюць у сталовай ААТ “Чачэрскагратэхсэрвіс”.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика