Работнікі сацыяльнай сферы прымалі віншаванні

Святочны канцэрт з нагоды 100-годдзя стварэння сацыяльнай службы Беларусі адбыўся сёння на сцэне раённага Дома культуры.
Ветэраны працы, спецыялісты і члены дружнага і з’яднанага калектыву дадзенай сферы атрымалі заслужаныя ўзнагароды, падзякі і шчырыя словы за іх такую неабходную і высакародную справу. Перадавікоў вытворчасці і аксакалаў галіны віншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дзеркачоў. Кветкі, ганаровыя граматы і добрыя песні стварылі эйфарыю дня і надалі ўрачыстасці на мінулай вечарыне. А ўсё сказанае пра клопат, самаадданасць і прафесійнае майстэрства  тых, хто мае дачыненне да сацыяльнай службы, яшчэ раз падкрэсліла, наколькі важная і патрэбная гэта работа на карысць чалавека.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика