Чачэрская лыжня прайшла ў Мяшчанскім лесе

Зімовае спаборніцтва «Чачэрская лыжня» у чарговы раз сабрала аматараў здаровага ладу жыцця ў Мяшчанскім лесе.

Настаўнікі, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна са сваімі камандамі выйшлі на эстафету. Хоць марозец і шчыпаў за нос і пальцы, але пасля прывітальнага слова старшыні райвыканкама Юрыя Дзеркачова ўсе з настроем і аптымізмам рынуліся на фінішную прамую. Ад стартавай пляцоўкі першым ірвануў за перамогай дырэктар камунальнай службы Павел Макарэвіч. Быць першаадкрывальнікам спартыўнага мерапрыемства не толькі страшнавата, сказаў ён, але і пачэсна. Гэта не проста бег на кароткую дыстанцыю, ад свайго ўдзелу Павел Мікалаевіч чакаў пэўнага выніку і таму смела рушыў на лыжню.

Добры настрой, хваляванні балельшчыкаў, казачныя персанажы і дымок ад вясёлага кастра – усё злілося ў адну святочную эйфарыю. Пераможцы атрымалі свае заслужаныя медалі, а ўсе астатнія – пазітыў, фізічнае аздараўленне, духоўны запал і ўнутраную асалоду ад сумесна праведзенага часу на вольным паветры.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика