“Вясёлыя старты” маланкі

У фінальнай гульні раённай спартакіяды “Вясёлыя старты” прымуць удзел самыя моцныя і хуткія. Пасля мінулага спаборніцтва, якое адбылося на базе Залескага сельсавета, сваё лідэрства даказаў педагагічны калектыў мясцовай школы, заняўшы ганаровае 1 месца. “Маланка” пакінула за спіной сваіх сапернікаў – каманду Залескага сельвыканкама і аматараў спорту КСУП “Звязда”, не даўшы ім ніякога шанцу на першанства. Аказвалі маральную падтрымку і “хварэлі” за спартсменаў балельшчыкі, іх апладысменты і заклікі надавалі моцы і азарту. Сімвал года – пацешны Дракончык – перайшоў у рукі старшыні Отарскага сельсавета Таццяны Новак, якая прыняла эстафету здароўя, радасці і спрыту.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика