Вызначаны лепшыя жывёлаводы ферм Роўкавічы і Залаўе
Аператар машыннага даення Тамара Ключынская з МТФ «Роўкавічы» і даглядчык жывёлы Святлана Дзёміна з «Залаўе» прымалі віншаванні, а ў вачах свяцілася радасць, што іх старанні заўважаны і заахвочаны.
Новая форма правядзення Дня жывёлавода з’явілася ў раёне ў гэтым годзе. Пры падвядзенні вынікаў працы не толькі слухаюць справаздачы адказных, але і вызначаюць задачы.
Раённае кіраўніцтва і замацаваныя за калектывамі малочна-таварных ферм, спецыялісты паціснулі рукі перадавым работнікам і падзячылі за іх цяжкі вясковы клопат. Гэтыя людзі вартыя ўвагі і адзнакі за плён, за напружаную працу і прыкладзеныя сілы. Дзякуючы ім на нашых сталах удосталь малака і мяса.
Як сказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын Юлія Басаргіна, гэтую практыку на Чачэршчыне плануюць замацаваць, каб у людзей быў стымул працаваць на вынік.
Валянціна Пранкевіч.
Фота аўтара.