ПЕРСПЕКТЫВА НА ЯКАСЦЬ

На цэнтральнай малочна-таварнай ферме КСУП “Батвінава” вядзецца будаў-ніцтва вытворчых памяшканняў для ўтрымання жывёлы. Хто паселіцца за ўтульнымі сценамі новабудоўлі, расказвае дырэктар гаспадаркі Уладзімір КЕБІКАЎ:
– У цэлым мяркуецца ўтрыманне ў новых хлявах 600 галоў буйной рагатай жывёлы. Спачатку было запланавана ўзвядзенне двух хлявоў з кармавымі сталамі, крытымі выгульнымі пляцоўкамі – усё па сучасных тэхналогіях. Але потым вырашылі пабудаваць яшчэ адзін для цялятак пасля 21 дня. Маладняк будзе размеркаваны паблочна групамі па 10 галоў у кожнай. Форма ўтрымання – на глыбокім подсціле. У двух астатніх хлявах размесціцца жывёла дазлучнога перыяду і сухастойныя цёлкі. Пры ўвядзенні ў строй гэтых трох сельгасаб’ектаў мы закрываем цыкл завершанага рацыянальнага ўтрымання жывёлы – ад нараджэння да асемянення. Значна аблегчыцца і работа жывёлаводаў, бо механізаваны працэс кармлення знізіць фізічныя нагрузкі на людзей. Канешне, такое маштабнае будаўніцтва патрабуе вялікага капіталаўкладання. У асноўным фінансаванне праекта ажыццяўляецца за ўласны кошт, але і не без дапамогі абласнога бюджэта. На аб’екце працуюць чатыры будаўнічыя брыгады. Калі тэмпы не знізяцца, то хутка адзначым наваселле. Тым больш, што два хлявы ўжо амаль гатовы. Лічу, што для гаспадаркі адкрываецца шырокая перспектыва для якаснага вядзення работ у сферы жывёлагадоўлі і адчувальны штуршок на якасць і станоўчыя вынікі ўсёй вытворчай дзейнасці жывёлаводаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика