НА ГАРАЧЫЯ ПАЛЕТКІ – З ГАРАЧЫМ СЭРЦАМ

З жытнёвых палеткаў ужо струменіцца салодкі духмяны пах спелага калосся. І не заўважыш, як адзін за другім у поле дружна выйдзе вялікая кагорта хлебаробаў. Каб жніво прайшло арганізавана і без перашкод, на базе ААТ “МатнявічыАгра” адбыўся раённы семінар па пытаннях бяспекі на залатой ніве. Абмеркаваць надзённае сабраліся галоўныя аграномы, галоўныя інжынеры і адказныя за ахову працы сельгаспрадпрыемстваў. Спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама пачалі размову з найбольш актуальнага – уборкі насенных надзелаў, рэкамендавалася “збіраць усё да бубкі” каля дарожных стужак, у нізінах і на вымачках, забяспечыць аўтатранспарту пад’яздныя шляхі і іншае. Але галоўнае – ва ўсім выконваць неабходныя меры перасцярогі. Гэта і арганізацыя выязных брыгад па тэхабслугоўванню тэхнікі, і абавязковае кармленне механізатараў у полі, рытмічны і зладжаны адвоз зерня ад камбайнаў, і што самае важнае – недапушчэнне выхаду на канвеер тэхнічна няспраўных і не прайшоўшых тэхагляд камбайнаў, без праблясковых маячкоў і інш. Жудасныя прыклады са смяротнымі зыходамі ў працэсе ігнаравання правіл пажарнай і электрабяспекі давялі да ведама прысутных работнікі адпаведных службаў. Тое, што катэгарычна забараняецца падымацца на бункер камбайна пад электраправадамі высокай напругі, павінен ведаць кожны. Але мала ведаць, важна захоўваць. А каб у выніку раптоўнага ўзгарання камбайна знізіць матэрыяльны ўрон ад полымя, сталёвы карабель павінен быць поўнасцю ўкамплектаваны супрацьпажарным інвентаром. Як паведамілі спецыялісты, за 6 месяцаў гэтага года ў краіне зарэгістравана 3866 узгаранняў, у выніку якіх загінулі 512 чалавек у хатніх умовах і на вытворчасці, у тым ліку 11 дзяцей. Ад халатных адносін да электрычнага току у 18 выпадках здарылася 19 лятальных зыходаў. Таму перш-наперш трэба сур’ёзна аднесціся да выканання ўсіх неабходных патрабаванняў, устаноўленых норм і правілаў з мэтай аховы ўласнага жыцця і захаванасці дзяржаўнай маёмасці.
Аб тым, як правільна праводзіць рэгуліроўку зернеўборачнага камбайна пры ўборцы зерневых і зернебабовых культур, механізатарам расказаў вядучы інжынер вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш” Мікалай Салаўёў. Прытрымліваючыся ўсіх гэтых прапісных ісцін і неабходных рэкамендацый, жніво пройдзе спакойна, у рабочым рытме, без надзвычайных сітуацый і чалавечых ахвяр. На гарачыя палеткі – толькі з гарачым сэрцам і высокім пачуццём адказнасці.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика