НА ЗЯЛЁНЫМ КАНВЕЕРЫ ЛІДЭР

Прастой тэхнікі для механізатара з КСУП “Батвінава” Міхаіла Мішчанкі падчас сельскагаспадарчых работ псуе не толькі яго працоўныя планы, але і настрой. Бо гэты чалавек звыклы заўсёды спраўляцца з пастаўленымі задачамі.
А адказнасць на плечы батвінаўскага аграрыя кладзецца высокая – нарыхтоўка кармоў для ўсяго пагалоўя буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемства. Яго магутны «Ягуар-870» – адзіны задзей-нічаны ў дадзеным працэсе і ўвесь чэрвень калясіў па сенажацях, здрабняў сухую траву для закладкі ў сянажныя ямы. Усяго на зімовы кармавы стол грамадскага статка ляжа 4,1 тысячы тон нарыхтаванага механізатарам неабходнага сытнага прадукта. Па завяршэнні гэтай работы працаўнік памяняе жаткі і выйдзе на кукурузнае поле. І зноў ад світання да цямна будзе гудзець магутная тэхніка Міхаіла Міхайлавіча, каб забяспечыць жывёле поўны рацыён якаснага і каларыйнага харчавання. У механізатара добрае “сяброўства” з трактарам, бо за шматгадовую працу ён дасканала вывучыў і нутро жалезнага каня, і прычыны магчымых паломак. І заўсёды перад кожным выездам Мішчанка робіць прафілактычныя агляды і бягучы рамонт тэхнікі. Стараннасць механізатара, прадукцыйная дзейнасць і яго заклапочанасць не застаюцца незаўважанымі. У гэтым месяцы Міхаіла Міхайлавіча адміністрацыя гаспадаркі заахвоціла грашовай прэміяй у памеры 1,5 мільёна рублёў.
Кожны дзень на мехдвор КСУП “Батвінава” наведваецца намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алена Грышманава. Яна не толькі вядзе кантроль працоўнага часу механізатараў, сочыць за дысцыплінай і выкананнем даведзеных вытворчых паказчыкаў, але і ўмее падбадзёрыць хлебаробаў добрым словам і шчырай усмешкай. Наперадзе няпросты і гарачы сезон уборкі хлеба. Хутка Міхаіл Мішчанка перасядзе на зернеўборачны камбайн. А даць зарад бадзёрасці і працоўнага запалу – значыць, заручыцца пяцідзесяціпрацэнтнай гарантыяй добрага выніку.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика