РОССЫП ЗЕРНЯ ЗАЛАТОГА

Зернеток “Старыя Малынічы” КСУП “Вазнясенск” прачынаецца на золку – пачалася ўборачная пара і трэба быць гатовым да прыходу гружоных свежым золатам машын. Першыя тоны азімага рапсу сюды паступілі ўжо напачатку месяца, штодзень зернесушыльны комплекс прымаў ад 60 да 100 тон гэтай культуры, ураджайнасць якой складае 14 цэнтнераў з гектара. А цяпер аграрыі занятыя перапрацоўкай зерневых. Днём і ноччу гудзе сушыльная ўстаноўка, дзень і ноч каля спелых гарачых зярнят завіхаюцца работнікі КЗС, сочаць за сельскагаспадарчым працэсам спецыялісты і дырэктар прадпрыемства. Анатоль Пырко некалькі разоў за суткі прыедзе і пацікавіцца справамі ў загадчыка зернетока Віктара Плескачэўскага, які.ўважліва кантралюе дастаўку і апрацоўку залатых россыпаў. Вось ужо дванаццаты год ён нібы капітан баявога лінкора нязменна стаіць ля руля новага ўраджаю. На тэрыторыі Старамалынічскага КЗС заўсёды і шматлюдна, і шумна, і чыста. Зладжаная работа – заслуга калектыва і кожнага паасобку. Сярод самых адказных і старанных механізатар на пагрузчыку і паралельна заняты на сартыроўцы Ігар Марачкоўскі. З такім актывам не страшна ісці ў бой, жартуе Віктар Міхайлавіч, а барацьба за хлеб заўсёды цяжкая і адказная справа. І ўзнагародай за напоўненыя працоўныя будні стане духмяны каравай на агульным стале чачэрскіх хлебаробаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика