Чачэрскія педагогі вызначылі лепшых у плаванні

Штогадовая спартакіяда педагогаў, арганізаваная раённым камітэтам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, вызначыла лепшых.

Ужо ў другі раз здольнасці ў плаванні вольным стылем дэманстравалі педагогі Чачэршчыны ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Брыз». Змагадіся ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 35 гадоў і ад 35 і вышэй на дыстанцыях 25 і 50 метраў. У спаборніцтве ўдзельнічалі як кіраўнікі ўстаноў адукацыі, так і іншыя супрацоўнікі. Пакуль адны ірваліся да фінішу, другія падбадзёрвалі калег.

Трэцяй у агульнакамандным заліку стала пярвічная прафсаюзная арганізацыя Сідаравіцкай школы. На другім месцы залескі калектыў, а ганаровае 1-е месца заняла СШ №1. Пераходны кубак застаўся ў каманды фаварытаў да наступнага года.

Што тычыцца індывідуальных вынікаў, то сярод жанчын да 35 гадоў перамагла Маргарыта Ляўкова (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці), на другім месцы Дар’я Лёўкіна (СШ №1), на трэцім – Марыя Канцавая (гімназія). Сярод мужчын 1-е месца за Аляксеем Лявіцкім з СШ №1, другое – за Дзмітрыем Хацько з гімназіі, трэцяе ў Яўгена Усанава з Залескай школы.

Уздельніцы ва ўзросце звыш 35-ці гадоў пераадолелі водны бар’ер у наступным складзе: Людміла Гарбузава з ліцэя – першая, Таццяна Антропава з Роўкавіцкай установы – другая, Ніна Гапеева з Сідаравіч – трэцяя. Сярод мужчын на першым месцы Васіль Перавознікаў (Нісімкавічы), на другім – Васіль Рудабелец (Роўкавічы), на трэцім – Уладзімір Канцавы (Сідаравічы).

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика