ПЕСНЯ ЖНІВА АДГУЧАЛА

Яго напарнік Аляксей Фёдаравіч хоць і на заслужаным адпачынку, але не мог застаяц а ў баку ад агульнай сельскагаспадарчай справы. І вынік атрымаўся самым што ні на ёсць станоўчым. Так, у дружнай камандзе, яны і прайшлі ўсю ўборачную. З палёгкай уздыхнуў пасля завяршальнага рэйса механізатар на адвозцы Аляксандр Болсун. Яго вынослівы МТЗ-1221 перавёз ад бункераў для далейшай апрацоўкі 568 тон зерня. Калі хлеб сабраны, вопытны механізатар Аляксандр Мельнікаў (на фота) рыхтуецца сесці за руль трактара і пачаць падрыхтоўку глебы пад сяўбу азімых культур, на ворыве яму таксама прыйдзецца пастарацца. І таму сёння галоўнае для яго – падрыхтаваць тэхніку да бесперабойнай работы.
На палях сціхлі маторы сталёвых караблёў, затое не спыняюцца работы па сушцы збажыны на зернетаку. Дзень у дзень каля зерня завіхаецца студэнтка Гомельскага медыцынскага вучылішча Ірына Балыка. Яна таксама вырашыла аказаць дапамогу мясцовай гаспадарцы, а заадно і падзарабіць на вучобу. Да такой работы Ірына звыклая, бо ведае пах свежага хлеба, прывезенага з поля, яшчэ са школы – ужо тады была сярод актывістаў на КЗС. Ёй не ў першы раз шуфляваць каля залатых буртоў: загрузіць зерне на транспарт, тут падмесці, там падшкрэсці – знаёмая і жаданая справа.
А вось адвезці сухое збожжа да месца – гэта ўжо быў абавязак намесніка дырэктара гаспадаркі Леаніда Гарбачова (на фота), які на час уборачнай змяніў прафесію і перасеў за старэнькі шустры Т-25. А калі раптам маленькі трактарок не справіцца з аб’ёмамі – на падхопе заўсёды Леанід Саўчанка на сваім амкадоры. Яго магутная тэхніка ўраз размяркуе што куды і направіць зерне па прызначэнню.
Вялікую надзею ўскладае адміністрацыя сельгаспрадпрыемства на маладых спецыялістаў, якія прыбылі па размеркаванню ў гаспадарку ў гэтым годзе. Штат службовых работнікаў папоўніўся на чатыры чалавекі. У дапамогу мясцовым аграрыям наладжваць парадак на палях і сенажацях прыехаў Арцём Акуліч, які працуе аграномам і пастаўлены сачыць за вядзеннем раслінаводчай галіны. Бухгалтар па зарплаце Таццяна Дудкіна стаіць на варце правільнага разліку з рабочымі і кантралюе фінансавыя расходы. Як пазбавіцца непрадбачных растрат і якім чынам дабіцца стабільнасці гаспадаркі – задача галоўнага эканаміста Васіля Пыцеля, а юрыст Людміла Папкова вызначае прававыя асновы прадпрыемства, арганізуе работу па выкананню законных акцый і дзей, вядзе дагаворную работу і забяспечвае законнасць правоў і абавязкаў як юрыдычных, так і фізічных асоб. Маладыя людзі толькі-толькі прыступілі да работы, але на іх спадзяюцца і ім давяраюць.
Пакуль палескія аграрыі заваёўвалі шырокія хлебныя палеткі, для іх па-свойму стваралі спрыяльную атмасферу і добры настрой кабінетныя работнікі і адміністрацыя: на вытворчай тэрыторыі мехпарка іх сіламі ўстаноўлена малая архітэктурная форма, па ініцыятыве Леаніда Гарбачова пабудавана прыгожая драўляная альтанка, рукамі вартаўніка Таццяны Дудкінай пасаджаны і радуюць вока прывабныя кветкі. Хто як мог, той так і набліжаў гэты чаканы і ўрачысты момант завяршэння ўборачнай. Песня жніва адгучала, і дырэктар сельгаспрадпрыемства Ганна Гарбачова выказвае ўсім работнікам вялікую падзяку за іх бездакорную працу, за паразуменне і самаахвяраванне. Будзе хлеб, будзе дабрабыт, будзе і шчасце.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика