ГУЛЬНІ, ПАХОДЫ І СПОРТ

Весела і насычана праходзяць летнія канікулы для хлопчыкаў і дзяўчынак аздараўленчага лагера “Доблесть”, які вось ужо ў трэці раз сабраў на базе Отарскага сацыяльнага прытулка дзяцей навучальных устаноў раёна. Добра адпачыць, набрацца сіл і завесці новых сяброў на гэты раз сюды прыбылі 20 школьнікаў Чачэршчыны. Для рабят запланаваны цікавыя гульні, пазнавальныя віктарыны, турыстычныя паходы і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы. Для іх таксама арганізаваны тэматычныя дыскатэкі, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай, прагляд відэафільма аб Узброеных Сілах Беларусі і інш. На адкрыцці лагера віншавалі дзяцей з гэтай прыемнай падзеяй і жадалі карыснага адпачынку начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Мельнікава, намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Аляксандр Свежынцаў, начальнік аддзялення прафілактыкі і правапарадку Чачэрскага РАУС Аляксандр Лапіцкі і інш.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика