На Чачэршчыне адкрылі трэці працоўны семестр студэнцкіх атрадаў

У гарадской школе №2 адбылося адкрыццё трэцяга працоўнага семестра. Для школьнікаў, якія вырашылі на канікулах папоўніць бюджэт і каб заняць падлеткаў, райкам БРСМ арганізоўвае студатрады.

Баявога настрою юнакам і дзяўчатам пажадалі прафсаюзны лідар раёна Ганна Туравец і дырэктар Чачэрскага спецлясгаса Васіль Савошка. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вадзім Крупенькін уручыў камісарам атрадаў сімвалічныя пуцёўкі ў працоўнае лета.

Тут жа ў межах акцыі «Выбіраем студатрад» маладыя людзі падавалі заяўкі на працаўладкаванне, трое атрымалі членскія білеты БРСМ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика