Чачаране Святлана Новікава і Уладзімір Пудаў прывезлі ўзнагароды са свята шансона «Душа ў песні»
На Кармяншчыне адбылося свята шансона «Душа ў песні». Выканаўцы чачэрскага раённага Дома культуры паказалі майстэрства ў розных намінацыях.
І чачаранам ёсць чым пахваліцца: за высокае выканаўчае майстэрства Дыпломам 3 ступені ў «Залатым шлягеры» ўзнагароджана Святлана Новікава.
Па выніках конкурса за вернасць жанру спецыяльным прызам адзначаны Уладзімір Пудаў. Астатнім падзякавалі за ўдзел і запрасілі да мікрафона на наступны год.