На збожжатаках «Звязды» шумяць маторы агрэгатаў

Складаныя ўмовы надвор’я стрымліваюць тэмпы ўборачнай, аднак на збожжатаках працягваюць шумець маторы агрэгатаў. Снуюць машыны са збожжам ў ААТ «Звязда».

На пераапрацоўцы зерня людзі занятыя круглыя суткі, маторы трох зернесушылак равуць і днём, і ўначы, у кожную змену задзейнічана па два аператары. Зараз тут тонамі пералапачваюць авёс, а хутка няспынным патокам паступяць і азімыя культуры.

Аграном-насеннявод Мікіта Тараканаў таксама з першых дзён жніва на хлебным канвееры. Не толькі кантралюе працэс, але і сам з шуфелем каля буртоў паспелага ўраджаю. Масавасці на збожжатаку пакуль не назіраецца, аднак як толькі паўстане неабходнасць у сіле старанных рук, затрымкі не будзе, упэўнена дырэктар сельгаспрадпрыемства Галіна Трыбунах.

Людзі ў «Звяздзе» працаваць умеюць, ведаюць кошт пшанічнаму коласу і разумеюць важнасць пастаўленай Прэзідэнтам краіны задачы па тэрміновай і бясстратнай уборкі. Ад важкасці намалотаў залежыць дабрабыт гаспадаркі і калектыва.

Поделиться информацией:

1 thought on “На збожжатаках «Звязды» шумяць маторы агрэгатаў

  1. Так держать и не снижать планку, хлеб с полей необходимо собрать весь и в оптимальные сроки. Ваша работа ценится на самом высоком уровне, ведь вы создаете подушку безопасности для всего народа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика