Дуэт з Меркулавіч пакарыў Ельск

З добрым настроем і прызавым месцам за лепшы інструментальны дуэт вярнуліся з рэгіянальнага фестывалю гарманістаў меркулавіцкія музыкі Любоў Галубіцкая і бубніст Валерый Казлоў.

Конкурс праходзіў у Ельску ў дзясяты раз. Тут сабраліся дэлегацыі з Малдовы, Украіны, Расіі і ўсіх абласцей нашай краіны. Што асаблівага ў гэтым мерапрыемстве, адзначае Любоў Аляксандраўна, дык гэта гасціннасць і дабрадушнасць гаспадароў. Адразу відаць, што да народнай культуры тут ставяцца беражліва, бо свята арганізавалі на высокім узроўні. Да таго ж у такім невялічкім раёне працуе звыш 10 калектываў са званнем «народны».

Дуэт з Меркулавіч заваяваў ганаровае 1-е месца. Уразіў судзейскую калегію і падворак Чачэршчыны «Край, дзе сонца залаціцца мёдам», прадстаўлены раённым цэнтрам рамёстваў, этнаграфіі і фальклору, які таксама прызнаны лепшым. Пераможцам уручылі дыпломы, падарункі, а ўсім удзельнікам фестывалю – караваі.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика