У Чачэрскім музеі з’явіліся новыя экспанаты
Работы фатографа Мікалая Галавіна, зробленыя ў 1910-1915 гадах, былі перададзены гісторыка-этнаграфічнаму музею.
Такі падарунак музею зрабіла Алена Хурбатава. Фотаздымкі ляжалі ў жаночай сумачцы, якой таксама каля 100 гадоў.
Трэба сказаць, што вядомы на той час рускі фатограф Галавін быў майстром сваёй справы, яго фотаздымкі атрымалі добры водгук на выставе 1888 года ў Санкт-Пецярбургу, а пазней былі адзначаны вышэйшай узнагародай – срэбраным медалём.
В.БАГДАНОВІЧ